| Апрацавана участкаў |
74% | |||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Кандыдат у прэзідэнты |
Брэсцкая вобласць |
Віцебская вобласць |
Гомельская вобласць |
Гродзенская вобласць |
Магілёўская вобласць |
Мінская вобласць |
Горад Мінск |
Агульныя вынікі |
||||||||||||||||||
| АСН | АГУ | АСН | АГУ | АСН | АГУ | АСН | АГУ | АСН | АГУ | АСН | АГУ | АСН | АГУ | АСН | АГУ | |||||||||||
| Кастусёў Рыгор | 1.21 | 0.79 | 1.81 | 1.32 | 1.76 | 1.80 | 0.51 | 0.94 | 0.68 | 1.45 | 0.53 | 0.62 | 2.92 | 2.28 | 1.56 | 1.38 | ||||||||||
| Лукашэнка Аляксандр | 63.20 | 72.20 | 68.32 | 76.15 | 78.95 | 82.61 | 65.87 | 71.10 | 72.85 | 82.67 | 62.26 | 70.09 | 68.35 | 68.81 | 68.11 | 74.41 | ||||||||||
| Міхалевіч Алесь | 1.20 | 1.25 | 1.97 | 1.35 | 1.40 | 0.73 | 2.99 | 1.17 | 1.15 | 0.89 | 1.78 | 1.50 | 1.66 | 1.50 | 1.64 | 1.21 | ||||||||||
| Някляеў Уладзімір | 12.50 | 4.48 | 4.41 | 3.08 | 3.56 | 2.17 | 6.16 | 2.91 | 4.62 | 2.65 | 9.74 | 4.25 | 3.13 | 3.71 | 5.97 | 3.25 | ||||||||||
| Раманчук Яраслаў | 4.13 | 3.82 | 3.57 | 2.30 | 1.83 | 1.17 | 1.45 | 5.45 | 4.26 | 2.14 | 4.59 | 3.80 | 2.72 | 3.57 | 3.56 | 3.32 | ||||||||||
| Рымашэўскі Віталь | 1.74 | 1.80 | 1.97 | 1.64 | 1.18 | 0.85 | 1.37 | 2.15 | 1.47 | 1.13 | 2.10 | 1.70 | 0.78 | 1.04 | 1.56 | 1.47 | ||||||||||
| Саннікаў Андрэй | 6.74 | 6.63 | 6.57 | 4.87 | 5.29 | 3.01 | 9.07 | 8.38 | 6.86 | 3.60 | 9.36 | 8.36 | 3.40 | 5.67 | 6.41 | 5.88 | ||||||||||
| Статкевіч Мікалай | 1.44 | 1.43 | 1.83 | 1.39 | 1.33 | 1.00 | 1.88 | 2.20 | 1.72 | 1.11 | 1.65 | 1.40 | 1.74 | 1.73 | 1.68 | 1.53 | ||||||||||
| Усс Дзмітрый | 0.34 | 0.53 | 0.80 | 1.30 | 0.25 | 0.42 | 0.26 | 0.63 | 0.36 | 0.30 | 0.49 | 0.58 | 0.54 | 0.81 | 0.52 | 0.68 | ||||||||||
| Цярэшчанка Віктар | 1.55 | 1.37 | 2.19 | 1.38 | 1.28 | 0.65 | 2.48 | 0.94 | 1.63 | 0.95 | 1.53 | 1.63 | 2.28 | 1.66 | 1.86 | 1.22 | ||||||||||
| Супраць усіх | 5.95 | 5.70 | 6.57 | 5.21 | 3.18 | 5.59 | 7.96 | 4.13 | 4.39 | 3.11 | 5.97 | 6.07 | 12.48 | 9.21 | 7.13 | 5.65 | ||||||||||
|
Скарачэнні:
→ АСН - асноўны дзень галасавання (19 снежня 2010г.).
→ АГУ - агульныя вынікі (асноўны дзень галасавання + датэрміновае галасаванне + галасаванне па месцы знаходжання выбарца) Заўвагі:
→ усе вынікі ў табліцы прадстаўлены ў працэнтах
→ інфармацыя прадстаўлена толькі з тых участкаў, дзе ёсць назіральнікі ад Руха «За Свабоду» |
||||||||||||||||||||||||||
|
Раскажыце сваім сябрам і знаёмым аб гэтым сайце! Будзем сачыць за вынікамі выбараў разам!
|
||||||||||||||||||||||||||
|
20.12.2010 1.25: УВАГА
На сайце падаюцца афіцыйныя вынікі па ўчастках, якім немагчыма давяраць. Назіральнікі ад Руху “За Свабоду” сцвярджаюць, што ў 90% выпадкаў падчас устанаўлення вынікаў галасавання былі здзейсненыя парушэнні выбарчага заканадаўства. Назіральнікі або ня мелі рэальнай магчымасці назіраць падлік галасоў, або вынікі, абвешчаныя ўчастковымі выбарчымі камісіяй у выніковым пратаколе, не адпавядаюць рэальным вынікам галасавання. 23.30: Пратакол не пацвярджае перамогі Лукашэнкі (фота)
Паводле дадзеных з участка № 49 Ленінскага раёна, Лукашэнка не перамагае ў першым туры. 21.50: Публікацыя вынікаў
Звяртаем вашую ўвагу, што мы публікуем АФІЦЫЙНЫЯ вынікі, атрыманыя ад участковых камісій. У 90% выпадкаў назіральнікі Руха за Свабоду не мелі магчымасці непасрэдна назіраць за падлікам галасоў. 19.00: У Баранавічах галасуюць нябожчыкі?
Надзвычай высокія паказнікі датэрміновага галасавання, якія прадэманстравалі Баранавічы (у горадзе датэрмінова аддалі свой голас ад 30 да 40% выбаршчыкаў), маюць нетрывіяльнае тлумачэнне. Як паведаміў актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца, спісы выбаршчыкаў вельмі кепска вывераныя. У іх унесеныя прозвішчы людзей, якія памерлі некалькі гадоў таму. На іх былы адрас ў кожную выбарчую кампанію прыходзяць запрашэнні ўдзелу ў галасаванні. Падобная сітуацыя на выбарчым участку № 2 (Паўночны мікрараён) і на участку № 42 (Цэнтральны мікрараён). У той жа час студэнта-каліноўца Аляксея Пятровіча, які прапісаны і пражывае ў Баранавічах, у спісах участка № 2 няма. 18.00: Выбаршчык заўважыў, што скрыня была ўскрытая
Як паведаміў назіральнік участка № 27 Маскоўскага раёна Багуслаў Унгур, выбарца, які прыйшоў на ўчастак для галасавання, звярнуў яго і камісіі ўвагу на той факт, што пячаткана скрыні, пашкоджана, а паперы, якімі яна нібыта аклеена, замацаваныя не на клей, а на скоч. Па дадзенаму факту складаецца скарга ў пракуратуру. 17.22: Міліцыя выломвае дзверы ў кватэру назіральніка
Супрацоўнікі міліцыі пазвані на кватэру назіральніка участка № 52 Фрунзенскага раёна, калі той прыйшоў на абед, і патрабвалі адчыніць дзверы. Прычыну свайго з'яўлення міліцыя не патлумачыла. Калі Яўген Іванюк адмовіўся адчыняць дзверы міліцыя пачала іх выломваць. Сувязь з ім цяпер адсутнічае. 16.50: Назіральнікам у лякарні не дазвалялі прысутнічаць пры галасаванні і бачыць бюлетэні пры падліку
На участку № 3 Першамайскага раёна Мінска (1-я Гарадская клінічная лякарня) назіральнікі былі пазбаўлены магчымасці бачыць працэс галасавання, бо ім не дазвалялі праходзіць у пакоі з хворымі. Назіральнікі таксама не бачылі пазнакі ў бюлетэнях, бо ім не дазволілі падысці да сталоў, дзе праводзіўся падлік галасоў, бліжэй 7 метраў. 15.20: Блакіравалі ўваходныя званкі на нумары кампаніі па назіранні Руху “За Свабоду”
Сёння ў другой палове дня былі заблакаваныя уваходныя званкі на сім-карты аператараў Life (+375299179626) i Velcom (+375257906422), якія выкарыстоўваліся для аператыўнага прыёму інфармацыі з выбарчых участкаў краіны. Як вядома, учора вечарам быў блакаваны прыём СМС-паведамленняў на гэтыя сім-карты. 14.15: Назіральнікі зафіксавалі закідванне бюлетэняў
Назіральнік Руху “За Свабоду” Міхал Новікаў стаў сведкам закідвання стоса бюлетэняў у скрыню для галасавання на участку № 22 у Наваполацку. Закідванне бюлетэняў рабіў адзін з выбаршчыкаў. На думку назіральнікаў, у яго руках было не меней 15 аркушаў. Зараз складаецца акт пра парушэнне. 14.06: На участку нявызначаная асоба пагражала назіральніку расправай
Інцыдэнт здарыўся на участку № 52 Фрунзенскага раёна Мінска (Пушкіна, 5а). Там знаходзілася невядомая пабочная асоба. Назіральнік Яўген Іванюк зрабіў заўвагу на гэты конт. Асоба пагадзілася пакінуць участак толькі пасля напісання адпаведнай скаргі. Падчас выдалення ад гэтай асобы ў бок назіральніка паступіла пагроза аб фізычнай расправе. Як пасля высветлілася пагражаў кіроўца аўтамабіля, што абслугоўвае камісію. 13.10: Участак 104 лідзіруе па зафіксаваных парушэнняў
Назіральнікі участка № 104 Маскоўскага раёна г. Мінска напісалі восьмую скаргу на парушэнні выбарчага заканадаўства. Зараз рыхтуецца заява з патрабаваннем аб непрызнанні выбараў на ўчастку. Апошні зафіксаваны выпадак парушэння − выбаршчык, які прыйшоў галасаваць, убачыў, што за яго ўжо нехта распісаўся і атрымаў бюлетэнь. 12.40: Першыя вынікі па закрытым участку
Назіральнікі ад Руха за Свабоду атрымалі дадзеныя падліку галасоў па закрытым участку №55 (Магілёўская гарадзкая бальніца) Галасы былі былі размеркаваныя наступным чынам: Кастусёў - 1,03%; Лукашэнка - 75,66%; Міхалевіч - 1,17%; Някляеў - 4,84%; Раманчук - 3,23%; Рымашэўскі - 0,29%; Саннікаў - 4,40%; Статкевіч - 1,91%; Усс - 0,29%; Цярэшчанка- 1,17%; супраць усіх - 6,01% У галасаванні прыняло ўдзел 687 выбарцаў. 12.10: На участку № 29 скрыню на ноч заклеілі чыстай паперай
Увечары 18 снежня скрыню з бюлетэнямі датэрміновага галасавання участка № 29 Цэнтральнага раёна Мінска не апячаталі, а шчыліну заклеілі звычайнай паперай без подпісаў(!) сябраў камісіі. Скрыня з бюлетэнямі датэрміновага галасавання, на якой няма ні подпісаў, ні пячатак, знаходзіцца па адрасу Веры Харужэй, 46, корп. 3. 19.12.2010 11.47: Забарона альтэрнатыўнага падліку
Старшыня выбарчай камісіі участка №46 Савецкага раёна г. Мінска без тлумачэння прычынаў забараняе назіральнікам падлічваць колькасць выбаршчыкаў, якія прыйшлі галасаваць. 18.12.2010 17.25: Выбаршчка ледзь не арыштавалі за вынас бюлетэня з участку
Актывіста Руху “За Свабоду” паспрабавалі абвінаваціць у хуліганстве за публічную спробу вынесці з выбарчага ўчастку свой бюлетэнь для галасавання. 17.12.2010 19.44: У Мінску выкрылі дзіру ў скрыні і 50 лішніх бюлетэняў
На участку № 4 Ленінскага раёна ў Мінску выбарчая скрыня аказалася дзіравай, а сябра камісіі – прыхільнік Руху "За Свабоду", сябра ПБНФ знайшоў сярод незапоўненых бюлетэняў 50 лішніх бланкаў, пра што былі складзеныя адпаведныя дакументы. 15 снежня 2010г.: Рух “За Свабоду” ахапіў назіраннем больш за 600 выбарчых участкаў
Звесткі пра вынікі галасавання будуць аператыўна размяшчацца пасля закрыцця выбарчых участкаў 19 снежня на сайце http://pyx.by 14 снежня 2010г.: Назіральніку перашкаджаюць збіраць інфармацыю пра парушэнні
Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчэняк паспрабаваў на камерцыйных умовах размясціць абвестку ў мясцовую газету “Заря” |
||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||